Я ГАВАРУ 16+ / музычны праект

Вось і надышоў час заканчэння аднаго з самых запамінальных сезонаў ва ўсёй гісторыі Купалаўскага тэатра. Калі б хтосьці год таму распавёў нам пра тое, што з намі мае адбыцца, то мы, натуральна, не паверылі б. “Ха-ха, выдатны сцэнар для вельмі смелага капусніка”, – сказалі б мы. Так, было няпроста, але ж і дужа захапляльна. Мы зрабілі столькі ўсяго, чаго і самі ад сябе не чакалі. Вось і закрыццё сезона абяцае быць запамінальным. Мы нясем праз гісторыю імя легендарнага Янкі Купалы. Ён сам, яго пакаленне і іх наступнікі пакінулі неверагодную колькасць легендарных твораў. Праз добрую сотню гадоў мы маем гонар быць сучаснікамі надзвычай таленавітых паэтаў і паэтак. Мы прысвячаем наш першы музычны праект усім сучасным уладарам і уладаркам слова! Трымайцеся крапчэй! Мы натхніліся і рызыкнулі! Незалежная тэатральнай група “Купалаўцы” прадстаўляе! 7 ліпеня, у дзень нараджэння каханенькага-родненькага нашага Янкі Купалы, фінальны эфір легендарнага 101 сезона! Аўтарскі музычны праект “Я гавару”! У пра
Back to Top