Сяргей Календа, пісьменнік, рэдактар, стыліст, чытае верш Петруся Броўкі “Пахне чабор“ (1957).
#незагаснуцьзоркіўнебе - паэтычная хрэстаматыя да 90-годдзя заснавання Саюза беларускіх пісьменнікаў
👉 Усе творы
🔳 Сяргей Календа — літаратар і рэдактар, нарадзіўся ў Капылі ў 1985 годзе. Скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ па спецыяльнасці культуролаг-гебраіст.
Аўтар кніг для дзяцей і дарослых, рэдактар і ўкладальнік часопіса сучаснай беларускай прозы і мастацтва “Макулатура”, рэдактар часопіса “Мінкульт”.
Часам выступае пад псеўданімам Аляксандр І. Бацкель.
Лаўрэат прэміі “Празрысты Эол 2018” за найлепшую электронную кнігу. Узнагароджаны прэміяй “Выбар Святланы Алексіевіч” у фінале прэміі імя Ежы Гедройца 2019.
🔲 Пятрусь Броўка (1905-1980) — беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік, перакладчык і драматург, Народны паэт Беларусі.
Паходзіў з беднай сялянскай сям’і з Ушаччыны. У 15-гадовым узросце пачаў пісаць як селькар у павятовую прэсу. Працаваў у газэце “Чырвоная Полаччына”, уступіў у тамтэйшую філію “Маладняка”. Вучыўся ў БДУ і перад вайной пачаў працу ў часопісе “Полымя”. На вайну пайшоў добраахвотнікам, працаваў у ваеннай прэсе. З 1943 — адказны сакратар праўлення СП БССР, а з 1945 у другі раз прызначаны галоўным рэдактарам “Полымя“. Дэбютаваў у 1926 г. Паэтычны талент Петруся Броўкі дасягнуў вяршыні ў 1960—1970-я.
Літаратурныя здольнасці, вядомасць і грамадская актыўнасць зрабілі яго адным з самых тытулаваных і заўважных пісьменнікаў свёй пары: Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959), Лаўрэат прэміі БССР імя Янкі Купалы (1960), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) і інш.
Нягледзячы на відавочную кан’юнктурнасць многіх ягоных твораў, ён усё ж застаецца ў гісторыі беларускай літаратуры як таленавіты лірык.
#беларускаялітаратура #пятрусьброўка
Хіба на вечар той можна забыцца?
...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...
Лёгкія крокі на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай іскрыстай хусцінцы,
Быццам абсыпана промнямі зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...
Выйсці б насустрач, стаць і прызнацца.
Вось яно - блізкае, яснае шчасце,
Клікнуць хацелася - голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор...
Год адзінаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца баліць, што не здолеў спаткацца.
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвілінай - яна прада мною...
Выйду. Гукаю. Маўклівы прастор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...
2 views
2096
575
1 year ago 00:02:49 2
К.Ваданосава і Д.Дудзінскі – Пахне чабор
1 year ago 00:04:51 1
Вячеслав Петько - “Пахне чабор“ для скрипки и фортепиано