10 сутак за графіці на асфальце / 10 суток за граффити на асфальте

Гісторыя музыкі гуртоў TonqiXod і Subtonans Максіма Субача не незвычайная для цяперашняй Беларусі: Максім прапаў, потым знайшоўся ў РУУС, затым патрапіў у ізалятар на Акрэсціна. А ўсё таму, што маляваў палітычнае графіці на асфальце ля прыпынку грамадскага транспарта. А яшчэ праваахоўнікі апублікавалі з Максімам відэа. Пасля “дзесяці згубленых сутак“ Максіма адпусцілі. Як быць “палітычным“ на Акрэсціна і не ведаць, што адбываецца на волі? У 16:00 у жывым эфіры Еўрарадыё Максім распавядае пра свае прыгоды. Далучайцеся і задавайце пытанні музыку!
Back to Top