Такая страва можа быць адразу першым і другім, насычаны булён парадуе смакам, а кавалкі рыбы і гародніны натоляць голад і падымуць настрой.
Беларускія археолагі выявілі, што самай папулярнай рыбай быў шчупак. Згодна іх даследаванням, няма ніводнага вывучанага паселішча ці гарадзішча, дзе не былі б знойдзеныя косткі шчупакоў. У адноўленай экспазіцыі Старога замка ў Гродне прадстаўлена шмат прыладаў для рыбнай лоўлі, знойдзеных у часы раскопак – кручкі, грузілы ад сетак, часта з рыбных костак рабілі прылады для рамеснікаў: іголкі, шылы ці ўпрыгожванні.
У старажытныя часы шчупака гатавалі сам
...ым простым спосабам – варылі. Пазней у ваду для смаку пачалі дадаваць гародніну, спецыі. Такі суп пачалі варыць нават з сушанай рыбы. Такім чынам рэцэпт развіваўся і займеў адносныя стандарты прыгатавання стравы.
📌Гатуем на сям’ю:
вада 2,5 л
крупы ячныя (пярлоўка) 200 г (папярэдне замочаныя на ноч)
шчупак 450 г
1 вялікая цыбуля
1 лыжка солі
5 лаўровых лістоў
20 гарошын чорнага перцу
20 гарошын каляндры
бульба 250 г
2 морквы
масла сметанковае 30 г
зеляніна (кроп, зялёная цыбуля)
Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa
#ГатуемзБудзьма #беларускаякухня #юшка #супы
👉Гатуем з “Будзьма!“
БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт
Telegram
Facebook
VK
Instagram
TwitterShow more