Торба, дай розуму. Каляды разам з Маляванычам. Вечар пятнаццаты

Жылі-былі два браты. Адзін бедны, другі багаты. Ішоў аднойчы бядняк лесам, раптам бачыць - на зямлі маленькі чалавечак у чырвоным каптане ляжыць, дрэвам яму нагу прыціснула. Падняў бядняк дрэва, вызваліў чалавечка. Сказаў той бедняку: - Дзякуй табе, добры селянін. Калі б не ты, давялося б мне тут загінуць. А за тое, што ты мяне выратаваў... Сёння, 15 снежня, Маляваныч завітае да карэльскага народа і падзеліцца іх сакрэтамі ў казцы “Торба, дай розуму!” з дапамогай малюнкаў Андруся Такінданга. Глядзім у 19:30. Падтрымаць дзеячаў культуры, а таксама іх новыя творчыя праекты можна ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Back to Top