Раней Мая Кляшторная прыходзіла ў Курапаты амаль штотыдзень, зараз ужо здароўе не тое, цяжэй стала. Аднак кожны год 29 кастрычніка напярэдадні шэсця Мая Тодараўна абавязкова наведвае мемарыял, каб пакланіцца курапацкім крыжам. У гэты дзень ў 1937 годзе супрацоўнікі НКВД вынеслі бацьку Маі Кляшторнай вырак - смяротнае пакаранне. 30 кастрычніка беларускі паэт, бацька трох дзяцей Тодар Кляшторны быў растраляны. Жыццё ўсёй сям’і Кляшторных трапіла ў страшны вір сталінскіх рэпрэсій.
Паэтава жонка з малодшай дачкой Маяй была выслана ў Акмолінскі канцлагер, а старэйшых дзвюх дачок выхаваў сталінскі дзіцячы дом. Мінулі дзесяткі гадоў, сёстры знайшлі адна адну, перажылі вір падзеяў і жыццёвых выпрабаванняў, выдалі зборнік бацькавых вершаў. І з году ў год Мая Кляшторная як загадчыца мемарыяльнага комплексу “Курапаты“ прыходзіць даглядаць мемарыял. І як дачка свайго бацькі нізка кланяецца курапацкім крыжам, бо, вельмі верагодна, што менавіта тут знаходзіцца яго магіла:
111 views
0
0
7 months ago 00:27:33 4
Культурная раніца. Хор “Transitus“
8 months ago 00:33:03 1
Марыя Ягадніцына. Памяць сэрца
9 months ago 00:03:30 1
Штрих-кот - Вечар
9 months ago 00:03:17 1
ДРОЗДЫ - БУДЗЕ ДОБРА (ПРЕМЬЕРА 2021)
10 months ago 00:03:16 1
Любоў праз кіламетры | by Сяргей Лір | арыгінальная беларуская музыка 2024