Святлана Агарвал адчувае сябе творчым мастком паміж народамі! Настрой!

«Для творчасці межаў не існуе, не важна, на якой мове ты спяваеш» — перакананая эстрадная спявачка Святлана Агарвал. Як артыстка любіць сустракаць Новы год? Як гэтае свята адзначаюць у Індыі і якія ў гэтай краіне яшчэ ёсць цікавыя святы? Госця вядучых праграмы «Настрой!» Яны Хадоска і Андрэя Сініцы падзялілася навінамі аб удзеле ў цікавых праектах, супрацоўніцтве з вядомымі калегамі, а таксама на хіндзі выказала навагоднія пажаданні радыёслухачам!
Back to Top