Кіраўнік раёна сустрэўся с жыхарамі дома №9 па вуліцы Паркавай каб абмеркаваць хвалюючыя іх пытанні

У мінулым выпуску выніковай праграмы навін мы распавядалі аб прыёме грамадзян, які праводзіў кіраўнік раёна Аляксандр Бойка. Тады да старшыні звярнуліся жыхары дома па вул.Паркавай, 9, якія былі занепакоеныя станам даху іх дома. Аляксандр Бойка даручыў правесці праверку якасці выкананых рамонтных работ і неадкладна прыняць адпаведныя меры. На мінулым тыдні старшыня райвыканкама прыняў удзел у сустрэчы грамадзян з прадстаўнікамі УКП «Жылкамгас».
Back to Top